Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭКЛЕЗІЯСТА 9:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Той, хто знаходзіцца між усімі жывымі, мае надзею: лепшы жывы сабака, чым здохлы леў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо той, хто знаходзіцца між усімі жывымі, мае надзею, бо лепш жывы сабака, чым здохлы леў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Хто сярод жывых, той мае яшчэ надзею, бо і сабаку жывому лепей, чым мёртваму льву.

Глядзіце раздзел



ЭКЛЕЗІЯСТА 9:4
7 Крыжаваныя спасылкі  

Якая ж надзея бязбожніка, калі сцінае, калі забірае Бог душу яго?


І гэта — найгоршае сярод усяго, што адбываецца пад сонцам, бо аднолькавая доля — для ўсіх; таму і сэрцы сыноў чалавечых напаўняюцца ліхам і неразумнасцю ў іх жыцці, і самыя апошнія іх [справы] — у мёртвых.


Тыя, якія жывуць, ведаюць, што памруць; мёртвыя ж нічога больш не даведаюцца, і не маюць больш [ніякай] заплаты, бо памяць аб іх аддадзена забыццю.


Бо не пекла хваліць Цябе будзе, ані смерць славіць Цябе будзе, не аглядаюцца на праўду Тваю тыя, якія сыходзяць у балота.