Калі ёсць хто з вас з народа Яго, дык хай Бог яго будзе з ім, і хай ідзе ён у Ерузалім, які ў Юдэі, і збудуе дом Госпаду, Богу Ізраэля: гэта той Бог, што ў Ерузаліме.
ЭЗДРЫ 6:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) дазвольце ім будаваць гэтую святыню Божую; хай кіраўнік юдэяў і старшыны іх будуюць гэты дом Божы на месцы яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пакіньце [ў супакоі] працу пры гэтым Доме Божым. Няхай ваявода Юдэйскі і старшыні Юдэйскія будуюць гэты Дом Божы на месцы ягоным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня спыняйце працы пры гэтым доме Божым; хай Юдэйскі начальнік вобласьці і Юдэйскія старэйшыны будуюць гэты дом Божы на месцы яго. |
Калі ёсць хто з вас з народа Яго, дык хай Бог яго будзе з ім, і хай ідзе ён у Ерузалім, які ў Юдэі, і збудуе дом Госпаду, Богу Ізраэля: гэта той Бог, што ў Ерузаліме.
[І Дарый загадаў:] «Дык цяпер Татанай, кіраўнік зямлі за ракой, Старбузанай з дарадчыкамі сваімі, і кіраўнікі, што за ракою, трымайцеся далёка ад гэтага месца,
Але і мною дадзены загад, як вы маеце дзейнічаць з гэтымі старшынамі юдэйскімі, якія будуюць гэты дом Божы: каб з маёмасці царскай, гэта значыць, з падаткаў, якія плацяцца з зямлі за ракою, безадкладна і старанна пакрываліся выдаткі гэтых людзей.