Вось копія ліста, які паслалі яны да яго: «Цару Артаксэрксу — паслугачы твае, людзі, што жывуць за ракою. Такім чынам,
ЭЗДРЫ 5:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Копія ліста, які даслаў Татанай, кіраўнік зямлі за ракой, і Старбузанай, і іх дарадчыкі, і кіраўнікі, якія былі за ракой, цару Дарыю. Біблія (пераклад А.Бокуна) [Вось] водпіс лісту, які паслаў Татэнай, ваявода Зарэчча, і Шэтар-Базэнай з таварышамі сваімі, Афарсатхейцамі з Зарэчча, валадару Дарыю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось зьмест пісьма, якое паслаў Татнай, зарэцкі начальнік вобласьці, і Шэтар-Бознай з таварышамі сваімі - Афарсахэямі, якія за ракою, цару Дарыю. |
Вось копія ліста, які паслалі яны да яго: «Цару Артаксэрксу — паслугачы твае, людзі, што жывуць за ракою. Такім чынам,
Такім чынам, копія загаду цара Артаксэркса была прачытана перад кіраўніком Рэгумам і пісарам Самсаем і іх дарадчыкамі; ды яны спешна выправіліся ў Ерузалім да юдэяў і пад пагрозай сілы забаранілі далейшую працу іх.
«Рэгум, кіраўнік, і Самсай, пісар, ды іншыя іх таварышы: суддзі і кіраўнікі, урадоўцы персідскія, эрэкэйцы, бабілонцы, сузанэхэйцы, гэта значыць эламіты,
А тым часам прыбылі да іх Татанай, які быў кіраўніком за ракою, і Старбузанай, і іх дарадчыкі і так сказалі ім: «Хто даў вам права будаваць дом гэты і дарабляць муры гэтыя?
[І Дарый загадаў:] «Дык цяпер Татанай, кіраўнік зямлі за ракой, Старбузанай з дарадчыкамі сваімі, і кіраўнікі, што за ракою, трымайцеся далёка ад гэтага месца,
А аддалі царскія распараджэнні сатрапам цара і кіраўнікам за ракою, і тыя дапамаглі народу і дому Божаму.