схапіў юнака з жыхароў Сукота, і выпытаў у яго імёны князёў і старэйшын Сукота, а ён напісаў яму [імёны] сямідзесяці сямі чалавек.
СУДЗЬДЗЯЎ 8:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыйшоў ён да жыхароў Сукота, і сказаў ім: «Вось Зэбах і Салмана, дзеля якіх вы ўпікалі мне, кажучы: “Ці ж рукі Зэбаха і Салманы ўжо ў тваіх руках, каб мы давалі хлеб ваярам тваім, якія зняможаны?”» Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў ён да жыхароў Сукоту, і сказаў ім: «Вось Зэбах і Цальмуна, дзеля якіх вы абражалі мяне, кажучы: “Ці ж рука Зэбаха і Цальмуна ўжо ў руках тваіх, каб даваць хлеб ваярам тваім, што зьняможаны?”» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў ён да жыхароў Сакхоцкіх і сказаў: вось Зэвэй і Салман, за якіх вы пасьмяяліся зь мяне, кажучы: хіба рука Зэвэя і Салмана ўжо ў тваёй руцэ, каб мы давалі хлеб стомленым людзям тваім? |
схапіў юнака з жыхароў Сукота, і выпытаў у яго імёны князёў і старэйшын Сукота, а ён напісаў яму [імёны] сямідзесяці сямі чалавек.
Такім чынам, схапіў ён старэйшын горада, і церні пустынныя, і чылім і змалаціў з імі жыхароў Сукота.
Дык я маю ўзяць хлеб свой, і сваю ваду, і мяса жывёлы, якую я забіў для сваіх стрыгалёў, і даць іх людзям, аб якіх я не ведаю, адкуль яны?»