і сказаў: «О Госпадзе мой, калі знайшоў я ласку ў вачах Тваіх, не мінай паслугача Свайго.
СУДЗЬДЗЯЎ 6:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не адыходзь адсюль, пакуль я не вярнуся і не прынясу ахвяру, каб скласці яе Табе». А Госпад на гэта адказаў: «Я пачакаю твайго прыходу». Біблія (пераклад А.Бокуна) Не адыходзься адгэтуль, пакуль я прыйду да Цябе і прынясу ахвяру маю, і складу яе Табе». І [Госпад] сказаў: «Пачакаю, пакуль вернешся». Біблія (пераклад В. Сёмухі) ня йдзі адгэтуль, пакуль я ня прыйду да цябе і не прынясу дарунку майго і не прапаную Табе. Ён сказаў: Я застануся, пакуль ты ня вернешся. |
і сказаў: «О Госпадзе мой, калі знайшоў я ласку ў вачах Тваіх, не мінай паслугача Свайго.
А я прынясу лусту хлеба, і пасіліце сэрца ваша, а потым пойдзеце далей; бо вось павярнулі вы да паслугача свайго». Яны сказалі: «Зрабі так, як сказаў».
Але ён прасіў іх моцна, і яны павярнулі да яго. І калі павярнулі ў дом яго, ён справіў гасціну і напёк праснакоў, і яны пад’елі.
І сказаў Маноах Анёлу Госпадаву: «Дазволь затрымаць цябе, пакуль прыгатуем для цябе казляня з казінага статка».
Адказаў ён Госпаду: «Калі знайшоў я ласку ў Цябе, дай мне знак, што гэта Ты гаворыш са мною.
Такім чынам, Гедэон пайшоў і падрыхтаваў казляня, і праснакоў з эфы мукі, і мяса палажыў у кош, а мясную поліўку — у гаршчок, і прынёс гэта ўсё пад дуб, і ахвяраваў Яму.