Страла праб’е цела яго, а маланка — печань яго; прыйдуць да яго і апануюць яго жахі,
СУДЗЬДЗЯЎ 3:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Эгуд выцягнуў левую руку, і схапіў меч на правым баку сваім, і ўсадзіў яго ў жывот яго Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады Эгуд выцягнуў левую руку, і схапіў меч на правым баку сваім, і пырнуў ім у жывот ягоны, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Аод працягнуў левую руку сваю, і ўзяў меч з правага сьцягна свайго, і ўсадзіў яго ў чэрава ягонае, |
Страла праб’е цела яго, а маланка — печань яго; прыйдуць да яго і апануюць яго жахі,
І будзе: калі хто будзе праракаваць залішне, дык хай скажуць яму бацька яго і маці яго, якія нарадзілі яго: “Не будзеш жыць, бо лжыва праракуеш у імя Госпада”; і паб’юць яго бацька яго і маці яго, якія нарадзілі яго, калі ён будзе праракаваць.
Таму і мы ад гэтага часу не ведаем нікога паводле цела; і калі ж мы Хрыста спазналі паводле цела, дык ужо цяпер не ведаем.
І Эгуд зрабіў сабе меч двухбаковавостры, даўжынёю ў локаць, і схаваў яго пад сваім адзеннем на правым баку,
Эгуд жа падышоў да яго, калі ён сядзеў у летнім пакоі, які займаў толькі ён адзін, і сказаў: «Слова ад Бога маю сказаць табе». Той хутка падняўся з пасада.
так моцна, што чаранок услед мечу ўвайшоў у рану і засеў у вялікім тлушчы. І ён не выняў меча, але пакінуў яго ў целе, так, як ударыў, і адразу ж, [з-за сакрэтаў прыроды], кал са страўніка лінуў наверх.
І Самуэль сказаў: «Як меч твой пазбавіў маці дзяцей іх, так між жанчынамі маці твая застанецца таксама без дзяцей». І загадаў Самуэль забіць Агага перад Госпадам у Галгале.