І засмуціўся Давід, што Госпад паразіў Озу, і назваў тое месца Пэрэс Оза, аж па сённяшні дзень.
СУДЗЬДЗЯЎ 21:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўвесь Ізраэль моцна сумаваў і раскайваўся адносна забойства аднаго з пакаленняў Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) І народ вельмі моцна шкадаваў дзеля Бэн’яміна, што ГОСПАД зрабіў вылом у каленах Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А народ шкадаваў Веньяміна, што Гасподзь не захаваў цэласьці плямёнаў Ізраілевых. |
І засмуціўся Давід, што Госпад паразіў Озу, і назваў тое месца Пэрэс Оза, аж па сённяшні дзень.
Бо раней не было вас і ўчыніў Госпад, Бог Ізраэля, разбіццё сярод нас, бо мы не пыталі ў Яго, як належала».
таму злачынства гэтае будзе для вас, як шчыліна, што ідзе зверху, месца разлому ў высокай сцяне, якой раскол нечаканы, неспадзяваны, адбываецца вокамгненна.
Ды адбудуе народ твой старажытныя руіны, адновіш ты падмуркі многіх пакаленняў: і назавуць цябе аднавіцелем руінаў, выправіцелем дарог, каб можна было жыць.
І вярнуліся сыны Бэньяміна ў той жа час, і далі ім жонак з дачок Явіса Галаадскага, іншых жа яны не знайшлі, каб аддаць такім чынам.
І сказалі старэйшыны: «Што зробім з астатнімі, якія не атрымалі жонак? Усе жанчыны ў Бэньяміна загінулі, і ў нас ёсць вялікі клопат, а гэта трэба прадугледзець з вялікай стараннасцю,
І сыны Ізраэля, пранятыя жалем дзеля брата свайго Бэньяміна, пачалі гаварыць: «Не стала сёння аднаго пакалення ў Ізраэля.