Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




СУДЗЬДЗЯЎ 20:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

бо думалі сыны Бэньяміна, што, як звычайна, будуць забіваць іх. Ізраэльцы, умела прыкідваючыся, што ўцякаюць, вырашылі адцягнуць іх ад горада і адвесці іх на тыя дарогі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І казалі сыны Бэн’яміна: «Як і ў першы раз, будуць яны пераможаныя», а сыны Ізраіля казалі: «Уцякайма, каб адвесьці іх ад гораду на тыя дарогі».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сказалі сыны Веньямінавыя: яны падаюць перад намі, як і раней. А сыны Ізраілевыя сказалі: пабяжым ад іх і адцягнем іх ад горада на дарогі.

Глядзіце раздзел



СУДЗЬДЗЯЎ 20:32
6 Крыжаваныя спасылкі  

А я і ўвесь народ, які са мной, прыступімся з другога боку горада. Калі выйдуць яны супраць нас, як раней, мы кінемся наўцёкі перад імі,


пакуль пераследнікі не будуць адведзены даволі далёка ад горада, бо падумаюць, што мы ўцякаем ад іх, як той раз.


Але і сыны Бэньяміна мужна напалі з горада і супраціўнікаў, што беглі, пераследавалі даволі доўга, так што ранілі іх, як у першы і другі дзень, і забівалі ўцекачоў на дзвюх дарогах, з якіх адна ідзе ў Бэтэль, а другая — у Габу, і па палях, і забілі каля трыццаці ваяроў;


Такім чынам, усе сыны Ізраэля, устаўшы са сваіх месцаў, выстраілі строй у месцы, якое завецца Баал-Тамар. Засады, што былі вакол горада, пачалі паступова выходзіць са сховаў і выступаць ад заходняй часткі горада.


Такім чынам, сыны Ізраэля пачалі ўцякаць у самы час бою, і сыны Бэньяміна, думаючы, што яны перамаглі іх, як у папярэднім баі, забілі з іх войска каля трыццаці ваяроў.