Вось, маю дзвюх дачок, якія не спазналі яшчэ мужчыну; выведу іх да вас, і вы, што вам падабаецца, рабіце з імі, толькі мужчынам гэтым нічога не рабіце, бо яны прыйшлі ў цень даху майго».
СУДЗЬДЗЯЎ 19:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Маю дачку дзяўчыну, а гэты чалавек мае наложніцу: выведу іх да вас, каб зняважылі іх і зрабілі з імі, што вам падабаецца; толькі, прашу, чалавеку гэтаму не рабіце знявагі». Біблія (пераклад А.Бокуна) Маю дачку дзяўчыну, а гэты чалавек мае наложніцу; выведу іх да вас, і вы рабіце з імі, што добра ў вачах вашых, а чалавеку гэтаму не рабіце ганьбы». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось у мяне дачка дзяўчына, і ў яго наложніца, выведу я іх, упакорце іх, і рабеце зь імі, што вам заўгодна; а з чалавекам гэтым не рабеце гэтага вар'яцтва. |
Вось, маю дзвюх дачок, якія не спазналі яшчэ мужчыну; выведу іх да вас, і вы, што вам падабаецца, рабіце з імі, толькі мужчынам гэтым нічога не рабіце, бо яны прыйшлі ў цень даху майго».
А калі яе ўбачыў Сіхэм, сын Гамора Гівея, князя той зямлі, закахаўся ў яе, і выкраў, і спаў з ёй, учыніўшы ёй гвалт.
І ці не так нас ачарняюць, ці не так гавораць, што мы кажам: «Будзем чыніць зло, каб выйшла дабро». Справядлівая кара такіх чакае.
Калі ж пазней стане яна не па душы табе, адпусці яе, куды захоча; не прадасі яе за срэбра і не ўчыніш з ёй як з нявольніцай, бо ты ўвайшоў да яе насуперак.
Яны не хацелі слухаць словы яго; бачачы гэта, узяў той чалавек і вывеў да іх сваю наложніцу: і яны скарысталі яе і гвалтавалі яе ўсю ноч, а раніцай адпусцілі яе.