І сышоў тады на Самсона Дух Госпадаў, і ён разадраў ільва на кускі, як казляня, зусім нічога не маючы ў руках. Але бацьку і маці аб гэтым не пажадаў сказаць.
СУДЗЬДЗЯЎ 14:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыйшоў, і размаўляў з жанчынай, якую ўпадабалі яго вочы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён прыйшоў, і размаўляў з жанчынай, якую ўпадабалі вочы ягоныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў і пагутарыў з жанчынаю, і яна спадабалася Самсону. |
І сышоў тады на Самсона Дух Госпадаў, і ён разадраў ільва на кускі, як казляня, зусім нічога не маючы ў руках. Але бацьку і маці аб гэтым не пажадаў сказаць.
І па нейкім часе, калі ён вяртаўся, каб забраць яе, ён сышоў у бок, каб убачыць труп ільва; і вось, рой пчол быў на яго целе і пчаліныя соты з мёдам.