А я прынясу лусту хлеба, і пасіліце сэрца ваша, а потым пойдзеце далей; бо вось павярнулі вы да паслугача свайго». Яны сказалі: «Зрабі так, як сказаў».
СУДЗЬДЗЯЎ 13:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Анёл Госпадаў адказаў яму: «Калі ты мяне затрымаеш, я не буду есці хлеба твайго; а калі хочаш прыгатаваць цэласпаленне, ахвяруй яго Госпаду». І Маноах не ведаў, што гэта Анёл Госпадаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Анёл ГОСПАДА адказаў яму: «Калі ты мяне затрымаеш, я ня буду есьці хлеба твайго. А калі хочаш падрыхтаваць цэласпаленьне, ахвяруй яго ГОСПАДУ». Бо Маноах ня ведаў, што гэта анёл ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Анёл Гасподні сказаў Маною: хоць бы ты і ўтрымаў мяне, але я ня буду есьці хлеба твайго; а калі хочаш учыніць цэласпаленьне Госпаду, дык учыні яго. А Маной жа ня ведаў, што гэта анёл Гасподні. |
А я прынясу лусту хлеба, і пасіліце сэрца ваша, а потым пойдзеце далей; бо вось павярнулі вы да паслугача свайго». Яны сказалі: «Зрабі так, як сказаў».
і ўжо болей не з’яўляўся ім Анёл Госпадаў. Тады зразумеў Маноах, што гэта Анёл Госпадаў,
Адказала яму жонка: «Калі б Госпад хацеў нас забіць, то не прыняў бы з рук нашых цэласпалення і ахвяры з ежы, і не даў бы бачыць нам усяго гэтага, і не сказаў бы нам такіх слоў».
І сказаў яму анёл Божы: «Вазьмі мяса і хлебныя праснакі і палажы іх на скале той, а поліўкі выліеш зверху». І калі ён зрабіў так,
і пастаў ахвярнік Госпаду, Богу твайму, на вяршыні гэтае скалы, на якой раней учыніў ты ахвярапрынашэнне: і вазьмі таксама другога быка, і ўскладзі цэласпаленне на вогнішчы з дрэў, якія ссячэш у святым гаі».