РЫМЛЯНАЎ 8:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык вось, браты, мы не даўжнікі цела, каб жыць паводле цела. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык таму, браты, мы не вінаватыя цела, каб жыць паводле цела; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, браты, мы не даўжнікі плоці, каб жыць паводле плоці; |
А калі ў вас жыве Дух Таго, Хто ўваскрасіў Ісуса з мёртвых, дык Той, Хто ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і смяротныя целы вашы праз Духа Свайго, Які жыве ў вас.
Бо калі будзеце жыць паводле цела, памраце, а калі духам памярцвіце ўчынкі цела, будзеце жыць.