Сталася ж, калі нашы ворагі пачулі, што нам вядомы намер іх, тады Бог перашкодзіў задуме іх, і мы ўсе вярнуліся да мура, кожны да свайго занятку.
НЭЭМІІ 4:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сталася з гэтага дня, што палова юнакоў маіх займалася работай, і палова трымала дзіды, і шчыты, і лукі, і кальчугі; і кіраўнікі знаходзіліся ззаду ўсяго дома Юды. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася ад гэтага дня, што палова юнакоў маіх рабіла, а [другая] палова іх трымала дзіды, шчыты, лукі і панцыры; і князі [стаялі] за ўсім домам Юды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) З таго дня палавіна маладых людзей у мяне займалася працаю, а другая палавіна іх трымала дзіды, шчыты і лукі і латы; і начальнікі былі за ўсім домам Юдавым. |
Сталася ж, калі нашы ворагі пачулі, што нам вядомы намер іх, тады Бог перашкодзіў задуме іх, і мы ўсе вярнуліся да мура, кожны да свайго занятку.
Тыя, хто будаваў мур, і насіў цяжары, і накладваў іх, адной рукой працавалі, і другой трымалі меч;
А я, і браты мае, і паслугачы мае, і вартаўнікі, якія былі са мною, не здымалі адзення свайго; кожны трымаў у сваёй правай руцэ меч.
Вочы мае — да верных зямлі, каб сядзелі яны побач са мной. Хто ходзіць шляхам беззаганным, той будзе мне служыць.
у сярэдзіне якога хай будзе наверсе адтуліна для галавы, а аблямоўка вакол яго — тканая, як на адтуліне брані, каб не рвалася.
усе яны носяць мечы і спрактыкаваныя ў войнах, кожны носіць меч пры боку дзеля страхаў начных.
Запрагайце коней і сядайце на коней, вершнікі; станьце ў строй у шаломах, навастрыце дзіды і адзеньце панцыры!