А гэта сыны Бэтыі, дачкі фараона, якую ўзяў за жонку Мэрэд: ён быў бацькам Ярэда, бацькі Гэдора і Гебэра, бацькі Соха і Екуціэля, бацькі Заноэ.
НЭЭМІІ 3:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Браму Даліны аднавіў Ганун і жыхары Заноэ; яны адбудавалі яе, і паставілі ў ёй дзверы, і завалы, і засаўкі, ды яшчэ накіравалі яны тысячу локцяў мура аж да Гнаявой кучы. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Браму Даліны адбудоўвалі Ханун і жыхары Занааха; яны пабудавалі яе і паставілі вароты яе, замкі яе і завалы яе; і [направілі яны] тысячу локцяў муру аж да Брамы Гною. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Браму Даліны папраўляў Ханун і жыхары Занааха: яны пабудавалі яе, і ўставілі дзьверы яе, замкі і засаўкі яе; і яшчэ папраўлялі яны тысячу локцяў сьцяны да брамы Гнаявой. |
А гэта сыны Бэтыі, дачкі фараона, якую ўзяў за жонку Мэрэд: ён быў бацькам Ярэда, бацькі Гэдора і Гебэра, бацькі Соха і Екуціэля, бацькі Заноэ.
І Озія пабудаваў вежы ў Ерузаліме над брамай Вугла, і над брамай Лагчыны і над Вуглом, і ўмацаваў іх.
у Заноэ, у Адаламе і іх вёсках, у Лахісе і ў яго ваколіцах, у Азэцы і яго мястэчках. І абжыліся яны ад Бээр-Сэбы аж да лагчыны Гэном.
І праехаў я ноччу праз браму Даліны і перад крыніцай Дракона і да брамы Гнаявой кучы, і даследаваў руіны муроў Ерузаліма, і брамы яго, спаленыя агнём.
Дык ноччу прайшоў я праз раку і агледзеў мур; ды зноў праехаў праз браму Даліны, і вярнуўся назад.