НЭЭМІІ 10:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гарым, Мэрамот, Абдзія, Біблія (пераклад А.Бокуна) Харым, Мэрэмот, Абадыя, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Харым, Мэрэмот, Авадыя, |
і побач яго, насупраць свайго дома, аднавіў Ядая, сын Гарамафа, і каля яго аднавіў Гат, сын Гасабніі.
Другую частку аднавіў Мэльхія, сын Гарыма, і Гасуб, сын Пагатмааба, аж да вежы Печаў.
За ім Мэрамот, сын Урыі, сына Акоса, аднавіў іншы ўчастак, ад дзвярэй дома Эліясіба аж да канца дома Эліясіба.
І каля іх аднавіў Мэрамот, сын Урыі, сына Акоса, і каля яго адбудоўваў Масала, сын Барахіі, сына Мэсазабэля, і побач яго аднавіў Садок, сын Бааны;