Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАЦЬВЕЯ 12:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ён жа сказаў ім: «Ці будзе сярод вас чалавек, які мае адну авечку, і, калі яна ўваліцца ў роў у суботу, ці ж не возьме ён яе і не выцягне?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ён жа сказаў ім: «Ці ёсьць сярод вас чалавек, які мае адну авечку, і калі яна ў суботу ўпадзе ў яму, ці ня возьме ён яе і ня выцягне?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А Ён сказаў ім: ці ёсьць сярод вас такі чалавек, што, маючы адну авечку, - калі яна ў суботу ўпадзе ў яму, - ня возьме і ня выцягне яе?

Глядзіце раздзел



МАЦЬВЕЯ 12:11
5 Крыжаваныя спасылкі  

У той час праходзіў Ісус у суботу праз ніву; вучні ж Яго згаладаліся і пачалі зрываць каласы і есці.


І сказаў ім: «Калі ў каго-небудзь з вас асёл або вол уваліцца ў студню, ці не зараз выцягне яго ў дзень суботы?»


Калі ўбачыш, што асёл або вол брата твайго ўпаў на дарозе, не хавайся, але падымай разам з ім.