Прывялі казлоў, прызначаных на ахвяру за грэх, перад царом і перад усёю супольнасцю, і ўсклалі на іх рукі свае,
ЛЯВІТ 4:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ускладзе руку на яе галаву ды заб’е яе на месцы, дзе звычайна забіваюць ахвяры цэласпалення. Біблія (пераклад А.Бокуна) узложыць руку на галаву ейную і заб’е яе як ахвяру за грэх на месцы, дзе забіваюць ахвяры цэласпаленьня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пакладзе руку сваю на галаву ахвяры за грэх, і заколе яе ў ахвяру за грэх на тым месцы, дзе колюць ахвяру цэласпаленьня; |
Прывялі казлоў, прызначаных на ахвяру за грэх, перад царом і перад усёю супольнасцю, і ўсклалі на іх рукі свае,
І хай заб’е цяля перад Госпадам, а сыны Аарона, святары, хай ахвяруюць кроў яго і пакропяць кругом ахвярнік, што стаіць перад уваходам у палатку сустрэчы.
хай прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы перад Госпадам і пакладзе руку на галаву яго ды заб’е яго перад Госпадам.
Толькі мужчыны з патомства Аарона будуць яе есці. Гэта закон вечны для вашых пакаленняў адносна агнявых ахвяр Госпаду. Кожны, хто да іх дакранецца, будзе асвечаны”».
А таму на тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпалення, будуць забіваць ахвяру за праступак, кроў яе выльюць вакол ахвярніка;