Нельга будзе яго замяніць, ані лепшае — горшым, ані горшае — лепшым. Калі б жа хто замяніў, то і тое, што заменена, і на што заменена будзе святой рэччу для Госпада.
ЛЯВІТ 27:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не будзе адрознівацца, што добрае, а што благое, і не будзе рабіцца ніякай замены. Калі хто аднак зробіць замену, то абедзве жывёліны, — якая заменена і на якую заменена, — будуць пасвячоны і не могуць быць выкуплены”». Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня будзе адрозьнівацца, што добрае, а што благое, і ня будзе рабіцца ніякай замены. Калі хто зробіць замену, абедзьве жывёлы будуць пасьвячоныя ГОСПАДУ. Ня будуць яны выкупленыя». Біблія (пераклад В. Сёмухі) ня трэба разьбіраць, добрае яно, ці благое, і ня трэба замяняць яго; а калі хто заменіць яго, дык і само яно і замена ягоная будзе сьвятыняю і ня можа быць выкуплена. |
Нельга будзе яго замяніць, ані лепшае — горшым, ані горшае — лепшым. Калі б жа хто замяніў, то і тое, што заменена, і на што заменена будзе святой рэччу для Госпада.
У той час будуць казаць прыпавесць аб вас і бедаваць, галосячы: “Спусташэннем мы абрабаваныя; доля народа майго мяняецца; няма нікога, хто б нам яе вярнуў; палі нашы падзелены між іншаверцамі”.