І станецца: у той дзень затрубяць у вялікую трубу, і тады прыбудуць якія былі загублены ў зямлі Асірыі і якія былі рассыпаны па зямлі Егіпта і будуць славіць Госпада на святой гары ў Ерузаліме.
ЛЯВІТ 26:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вы загінеце паміж народамі, і праглыне вас зямля варожая! Біблія (пераклад А.Бокуна) І вы загінеце паміж народамі, і праглыне вас зямля ворагаў вашых! Біблія (пераклад В. Сёмухі) і загінеце сярод народаў, і зжарэ вас зямля ворагаў вашых; |
І станецца: у той дзень затрубяць у вялікую трубу, і тады прыбудуць якія былі загублены ў зямлі Асірыі і якія былі рассыпаны па зямлі Егіпта і будуць славіць Госпада на святой гары ў Ерузаліме.
Цяпер жа ведайце добра, што паўміраеце ад меча, голаду і пошасці ў месцы, да якога хочаце ісці ды там качаваць.
А тыя, хто з вас застануцца, будуць марнець у сваіх беззаконнях у землях сваіх ворагаў, і дзеля грахоў бацькоў сваіх змарнеюць разам з імі.
будзеш служыць ворагу твайму, якога Госпад навядзе на цябе, у голадзе і смазе, у галечы і нястачы ўсяго, і ён павесіць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль не вынішчыць цябе.
І верне Госпад у Егіпет на караблях тою дарогаю, пра якую я сказаў табе, што яе больш не пабачыш; там будзеце вы прададзены ворагам вашым як нявольнікі і нявольніцы, ды не будзе каму купляць».