А для сыноў Аарона, святароў, якія пражывалі ў мясцовасцях і ваколіцах кожнага горада, былі па імені пазначаны людзі, якія размяркоўвалі часткі кожнаму мужчыне паміж святароў ды кожнаму, хто быў палічаны сярод левітаў.
ЛЯВІТ 25:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Што да дамоў левітаў, якія знаходзяцца ў гарадах іх валодання, то яны заўсёды могуць быць імі выкуплены. Біблія (пераклад А.Бокуна) Што да гарадоў лявітаў і дамоў у гарадах, якія яны маюць на ўласнасьць, дык лявіты заўсёды могуць выкупіць [дамы свае]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А гарады лявітаў, дамы ў гарадах валоданьня іхняга, лявітам заўсёды можна выкупляць; |
А для сыноў Аарона, святароў, якія пражывалі ў мясцовасцях і ваколіцах кожнага горада, былі па імені пазначаны людзі, якія размяркоўвалі часткі кожнаму мужчыне паміж святароў ды кожнаму, хто быў палічаны сярод левітаў.
і не будуць яны магчы з яе нічога прадаць, ані замяніць, ані не будуць магчы перанесці гэтую частку зямлі, бо была яна пасвячона Госпаду.
Дом у паселішчы, які не абведзены мурам, будзе прадавацца на роўні з зямлёю, дык можа быць выкуплены, і ў юбілейным годзе вернецца гаспадару.
Калі ж хто будзе купляць у левітаў, то дом і горад у юбілейным годзе вернуцца гаспадарам, бо дамы гарадоў левітаў лічацца іх маёмасцю сярод сыноў Ізраэля.