Хай рука не дакранецца да яго, хай будзе ўкаменаваны або прабіты стрэламі: ці то жывёла, ці то чалавек — не застануцца ў жывых”. Калі загучыць труба, хай тады ўзыдуць яны на гару».
ЛЯВІТ 20:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі жанчына злучыцца з якой-небудзь жывёлай, адразу забі іх разам, хай будуць пакараныя смерцю; самі гэтую смерць на сябе сцягнулі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі жанчына наблізіцца да якой жывёлы, каб злучыцца з ёй, заб’еш і жанчыну, і жывёлу. [Абое] сьмерцю памруць; кроў іхняя [будзе] на іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі жанчына пойдзе да якой-небудзь жывёлы, каб спалучыцца зь ёю, дык забі жанчыну і жывёлу: хай будуць яны аддадзены сьмерці, кроў іхняя на іх. |
Хай рука не дакранецца да яго, хай будзе ўкаменаваны або прабіты стрэламі: ці то жывёла, ці то чалавек — не застануцца ў жывых”. Калі загучыць труба, хай тады ўзыдуць яны на гару».
Калі ўдарыў рогам бык мужчыну або жанчыну і яны памерлі, то тады бык павінен быць укаменаваны, але мяса яго есці нельга; і гаспадар быка будзе бязгрэшны.
Калі ж бык накінецца на нявольніка або нявольніцу, то яго гаспадар хай выплаціць іх гаспадару трыццаць сікляў срэбра, а быка хай укамянуюць.
Не кладзіся з ніякаю жывёлаю, не спаганьвай сябе з ёю. Таксама і жанчына не будзе злучацца з жывёлай, бо гэта злачынства!
Калі хто возьме сваю сястру, дачку бацькі свайго або маці сваёй, і будзе аглядаць яе галізну, а яна будзе аглядаць галізну брата, гэта сорам; хай будуць забітыя перад народам сваім; дзеля таго, што ён адкрыў галізну сястры сваёй, панясе ён правіннасць сваю.
Бо не вытрымалі таго, што ім загадана было: «Нават калі жывёла дакранецца да гары, будзе ўкаменавана, або забіта стралою».