Не адкрывай галізны жанчыны і дачкі яе. Не бяры дачкі сына яе ані дачкі яе дачкі, каб адкрыць ганьбу яе, бо яны цела яе. Гэта беззаконне.
ЛЯВІТ 20:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі хто бярэ за жонку жанчыну і яе маці, дапускаецца злачынства: ён і яна будуць спалены ў агні, каб толькі не было распусты сярод вас. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі хто бярэ за жонку жанчыну і маці ейную, дапускаецца распусты; ён і яна будуць спалены ў агні, каб не было распусты сярод вас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі хто возьме сабе жонку і маці яе: гэта агіда; на агні трэба спаліць яго і іх, каб ня было беззаконьня сярод вас. |
Не адкрывай галізны жанчыны і дачкі яе. Не бяры дачкі сына яе ані дачкі яе дачкі, каб адкрыць ганьбу яе, бо яны цела яе. Гэта беззаконне.
Калі дачка святара паганіць сябе распустаю, то няславіць імя бацькі свайго; будзе яна спалена ў агні.
У пыле зямлі топчуць яны галовы бедных, а дарогу ўбогіх крывяць; а сын і бацька яго ходзяць да [той самай] дзяўчыны, каб зняважыць Маё святое імя.
і той, хто будзе выкрыты ў гэтым двурушніцтве, будзе спалены агнём разам з усім, што яму належыць, бо ён парушыў запавет Госпада і дапусціўся злачынства ў Ізраэлі”».
дзе Ешуа сказаў: «За тое, што ты навёў на нас гора, хай Госпад навядзе на цябе гора ў гэты дзень». І ўкаменаваў яго ўвесь Ізраэль; і ўсё, што было ў яго, агнём было спалена.