ЛЯВІТ 19:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У чацвёртым годзе ўсе іх плады будуць пасвячоны як дар для Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) У чацьвёртым годзе ўсе плады іхнія будуць пасьвячоныя як дар для ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а на чацьвёрты год усе плады яго павінны быць прысьвечаны на сьвяткаваньні Гасподнія; |
Калі прыйдзеце вы ў зямлю і пасадзіце дрэвы пладовыя ўсякіх гатункаў, не забірайце іх абразання, гэта значыць пладоў, якія яны родзяць; тры гады будуць яны для вас нячыстыя як неабрэзаныя, і нельга іх есці.
У пяты год будзеце есці плады іх, каб павялічыўся для вас ураджай з іх. Я — Госпад, Бог ваш!