ЛЯВІТ 13:59 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта вось закон адносна праказы на адзенні ваўняным ці льняным, на аснове, або ўтоку, або на якім скураным вырабе, каб прызнаць іх чыстымі, ці нячыстымі». Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта закон адносна хваробы праказы на адзеньні ваўняным ці льняным, або на аснове, або на ўтоку, або на ўсялякім вырабе скураным, каб прызнаць іх чыстымі або нячыстымі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось закон пра струплю праказы на вопратцы ваўнянай альбо ільнянай, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой-небудзь скураной рэчы, альбо абвяшчаць яе чыстаю альбо нячыстаю. |
ці на аснове, ці на ўтоку льняным, ці ваўняным, ці на скуры, ці на якім вырабе скураным,
Аднак тое, што ты вымыў ды з чаго знікла пляма, тое памый яшчэ раз, і будзе яно чыстым.
«Гэта закон адносна пракажанага, калі належыць яму ачышчацца: прывядуць яго да святара,
Дык вучыце сыноў Ізраэля, каб высцерагаліся нячыстасці, каб не памерлі ў нячыстасці сваёй, паганячы дом Мой, які ёсць паміж імі.
Гэта закон адносна таго, хто мае выцёкі семя і з якога вывяргаецца семя, і ён стаецца нячыстым,
Калі б ён запярэчыў праз нейкі час пасля таго, як даведаўся, няхай сам адказвае за сваю правіннасць”».
Гэта настаўленні і прыказанні, якія даў Госпад праз Майсея сынам Ізраэля на раўнінах Мааба каля Ярдана насупраць Ерыхона.
Гэта закон адносна падазрэння, калі жонка адхіліцца ад свайго мужа і абняславіць сябе