Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 14:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 Такая вось ахвяра пракажанага, які не ў стане мець усяго для ачышчэння свайго».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 Гэта закон адносна пракажонага, якому не стае [маёмасьці] ў руцэ ягонай дзеля ачышчэньня свайго».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 Вось закон пра пракажонага, які ў час ачышчэньня свайго ня мае дастатку.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 14:32
12 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ж хто бедны і рука яго не можа знайсці таго, што прадпісана, хай возьме барана ў ахвяру за праступак для ўздымання, каб ачысціў яго святар, а таксама дзесятую частку мукі, запраўленай алеем, у ахвяру і адзін лог алею,


Восьмага дня возьме ён двух бараноў без заганы, адну гадавалую авечку без плямы і тры дзесятыя часткі эфы пшанічнай мукі, змешанай з алеем, як ахвяру [з ежы] і адзін лог алею.


сляпыя бачаць, і кульгавыя ходзяць, і пракажоныя ачышчаюцца, і глухія чуюць, і мёртвыя ўваскрасаюць, і ўбогім абвяшчаецца добрая вестка,


Ён помніў пра нас у паніжэнні нашым, бо Яго міласэрнасць вечная;


«Гэта закон адносна пракажанага, калі належыць яму ачышчацца: прывядуць яго да святара,


Гэта вось закон адносна праказы на адзенні ваўняным ці льняным, на аснове, або ўтоку, або на якім скураным вырабе, каб прызнаць іх чыстымі, ці нячыстымі».


«Калі ў якога чалавека на скуры цела з’явіцца пухліна, або гнайнік, або белая пляма, што ёсць рана праказы, то хай прывядуць яго да Аарона святара, або да аднаго з сыноў яго, святароў.


аднаго за праступак, а другога на цэласпаленне разам з ахвярай хлебнай, і так ачысціць яго святар перад Госпадам.


Гэта вось прамаўляў Госпад да Майсея і Аарона, кажучы:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы