кожную жывёліну, у якой цалкам раздвоеныя капыты і на іх глыбокі разрэз і якая жуе жвайку, тую можаце есці.
ЛЯВІТ 11:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таксама зайца, бо ён жуе жвайку, але не мае раздвоеных капытоў, Біблія (пераклад А.Бокуна) зайца, бо ён жуе жвайку, але ня мае раздвоеных капытоў, нячысты ён для вас; Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зайца, бо ён жуе жуйку, але капыты ў яго не расшчэпленыя, нячысты ён вам; |
кожную жывёліну, у якой цалкам раздвоеныя капыты і на іх глыбокі разрэз і якая жуе жвайку, тую можаце есці.
і свінню, якая, хаця мае цалкам раздвоеныя капыты, не жуе жвайку; нячыстая яна для цябе.
Але тых, якія жуюць жвайку і не маюць раздвоеных капытоў, не ежце такіх: вярблюда, зайца і тушканчыка, бо яны жуюць жвайку, але не маюць цалкам раздвоеных капытоў, яны будуць нячыстымі для вас.