І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і нашчадкамі тваімі па табе ў пакаленнях іх як вечнае пагадненне, каб Я быў Богам тваім і па табе Богам нашчадкаў тваіх.
ЛЯВІТ 11:45 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо Я — Госпад, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай, каб быць вашым Богам. Будзьце святымі, бо Я — святы! Біблія (пераклад А.Бокуна) бо Я — ГОСПАД, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб быць для вас Богам. Будзьце сьвятымі, бо Я — Сьвяты! Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо Я - Гасподзь, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, каб быць вашым Богам; дык вось, будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты. |
І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і нашчадкамі тваімі па табе ў пакаленнях іх як вечнае пагадненне, каб Я быў Богам тваім і па табе Богам нашчадкаў тваіх.
і Ён сказаў яму: «Ідзі да народа і асвяці яго сёння і заўтра; і хай памыюць яны адзенне сваё,
І вы будзеце для Мяне царствам святароў і народам святым”. Гэта словы, якія ты скажаш сынам Ізраэля».
Тое ж самае зробіш з першародным ад быкоў і авечак: сем дзён хай будзе ён пры маці сваёй, а ў восьмы дзень аддасі яго Мне.
І вазьму вас Сабе за народ, і буду вашым Богам; і вы даведаецеся, што Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з турмы егіпцян,
Я — Госпад, Бог ваш. Асвячайцеся ды будзьце святымі, бо Я — святы! Не паганьце душ вашых якім-колечы паўзуном, які поўзае па зямлі,
Гэта вось закон адносна жывёлы і птушак ды ўсякага жывуна, які рухаецца ў вадзе і поўзае па зямлі,
«Гавары ўсёй супольнасці сыноў Ізраэля і кажы ім: “Будзьце святымі, бо святы Я — Госпад, Бог ваш.
Хай будуць у вас справядлівыя вагі, правільныя гіры, справядлівая эфа ды правільны гін. Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай.
Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай, каб даць вам зямлю Ханаан ды каб быць вашым Богам!
Дык прыгадаю Я ім запавет Мой з продкамі, якіх вывеў Я з зямлі Егіпецкай перад абліччам усіх народаў, каб быць іх Богам. Я — Госпад!”»
але, памятаючы ўсе Мае прыказанні, спаўняйце іх, і будзеце святымі перад Богам вашым.
І сказаў Ешуа народу: «Вы не зможаце служыць Госпаду, бо Ён — Бог святы і Бог змагар, і Ён не даруе вам злачынстваў і грахоў вашых.
Ніхто не святы так, як Госпад; бо няма нікога іншага, апроч Цябе, ніхто не магутны, як наш Бог.
і казалі людзі бэтсамітцы: «Хто можа стаць у прысутнасці Госпада, гэтага Святога Бога? І да каго Ён пяройдзе ад нас?»