ЛЯВІТ 10:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Майсей паклікаў Місаэля і Элісафана, сыноў Азіэля, дзядзькі Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце, і забярыце братоў вашых з месца святога, і вынесіце іх за лагер». Біблія (пераклад А.Бокуна) І паклікаў Майсей Мішаэля і Эльцафана, сыноў Узіэля, дзядзькі Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце і забярыце братоў вашых, і вынясіце іх з Месца Сьвятога па-за табар». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклікаў Майсей Місаіла і Элцафана, сыноў Ізііла, дзядзькі Ааронавага, і сказаў ім: ідзеце, вынесьце братоў вашых са сьвяцілішча за табар. |
А Майсей, узводзячы палатку, паставіў яе па-за лагерам, паводдаль, і даў імя ёй — палатка сустрэчы. І кожны, хто хацеў звярнуцца да Госпада, ішоў да палаткі сустрэчы, што была па-за лагерам.
Сыны Кагата: Амрам і Ісаар, Геброн і Азіэль; таксама і гады жыцця Кагата — сто трыццаць тры.
А калі падыходзіў да брамы горада, якраз выносілі нябожчыка, адзінага сына маці сваёй, якая была ўдавой, ды мноства людзей з горада з ёю.