І прасіў цар у чалавека Божага: «Малі аблічча Госпада, Бога твайго, і памаліся за мяне, каб вярнулася рука мая да мяне». Памаліўся чалавек Божы да аблічча Госпада, і вярнулася рука цара да яго, і стала такою, як была раней.
ЛУКАША 6:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, азірнуўшы навокал ўсіх, сказаў яму: «Выцягні руку тваю!» І ён выцягнуў, і сталася здаровай рука яго як другая. Біблія (пераклад А.Бокуна) І, паглядзеўшы на ўсіх іх, сказаў чалавеку: «Выцягні руку тваю». Ён так і зрабіў, і сталася рука ягоная здаровая, як другая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паглядзеўшы на іх усіх, сказаў таму чалавеку: падай руку тваю. Той так і зрабіў: і стала рука ў яго здаровая, як другая. |
І прасіў цар у чалавека Божага: «Малі аблічча Госпада, Бога твайго, і памаліся за мяне, каб вярнулася рука мая да мяне». Памаліўся чалавек Божы да аблічча Госпада, і вярнулася рука цара да яго, і стала такою, як была раней.
Дык азіраючы іх з гневам, засмучаны асляпёнасцю іх сэрцаў, кажа чалавеку: «Выцягні руку тваю!» І выцягнуў руку, і рука яго ажыла, як другая.
Тады гаворыць ім Ісус: «Пытаюся вас, ці можна ў суботу добра рабіць, ці блага, жыццё ўратаваць ці загубіць?»