Так спаўняецца над імі прароцтва Ісаі, які кажа: “Слыхам пачуеце – і не зразумееце. Гледзячы, будзеце глядзець – і не ўбачыце.
ЛУКАША 4:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён пачаў тады казаць ім: «Сёння споўніліся толькі што вамі чутыя словы Пісання». Біблія (пераклад А.Бокуна) А Ён пачаў гаварыць ім: «Сёньня споўнілася Пісаньне гэтае, [якое] ў вушах вашых». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Ён пачаў гаварыць да іх: сёньня спраўдзілася пісаньне гэтае, чутае вамі. |
Так спаўняецца над імі прароцтва Ісаі, які кажа: “Слыхам пачуеце – і не зразумееце. Гледзячы, будзеце глядзець – і не ўбачыце.
І пасля таго, як закрыў кнігу, аддаў прыслужніку і сеў; і вочы ўсіх у сінагозе былі звернуты на Яго.
Усе давалі Яму сведчанне і дзівіліся словам ласкі, што выходзілі з вуснаў Яго, і казалі: «Ці ж гэта не сын Язэпаў?»
Разгледзьце Пісанні, бо вы думаеце, што маеце ў іх жыццё вечнае; а яны – гэта тое, што сведчыць пра Мяне.
а Бог такім чынам здзейсніў тое, што прадказаў вуснамі ўсіх Сваіх прарокаў, што Хрыстос Яго будзе цярпець.