Чатырнаццатага дня першага месяца ўвечары ежце праснакі; аж да вечара дваццаць першага дня таго ж месяца.
ЛУКАША 22:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І надышоў дзень праснакоў, у які належала ахвяраваць Пасху. Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыйшоў жа дзень праснакоў, калі мусілі рэзаць пасхальнае [ягня]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І настаў дзень праснакоў, у які трэба было закалоць пасхальнае ягня; |
Чатырнаццатага дня першага месяца ўвечары ежце праснакі; аж да вечара дваццаць першага дня таго ж месяца.
І захавайце яго да чатырнаццатага дня гэтага месяца, а ўвечары прынясе яго ў ахвяру ўся супольнасць сыноў Ізраэля.
Дык ачысціце старую кіслю, каб сталіся новай рошчынай, бо вы прэсныя. Бо, вось, Пасха наша, Хрыстос, ахвяраваны за нас!