Ці ж можна адабраць дабычу ў дужага, або тое, што захоплена, ці зможа выратавацца ад асілка?
ЛУКАША 11:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ўзброены асілак ахоўвае дом свой, дык у бяспецы тое, што ён мае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ўзброены асілак ахоўвае панадворак свой, тады ў бясьпецы маёмасьць ягоная. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі дужы са зброяй ахоўвае свой дом, тады ў бясьпецы ягоная маёмасьць; |
Ці ж можна адабраць дабычу ў дужага, або тое, што захоплена, ці зможа выратавацца ад асілка?
Або як можа хто-небудзь увайсці ў дом асілка і забраць рэчы яго, калі спачатку не звяжа асілка? І толькі тады дом яго абрабуе.
Ніхто, увайшоўшы ў дом асілка, не можа абрабаваць яго маёмасці, калі перш не звяжа асілка, і тады абрабуе дом яго.
Але калі Я пальцам Божым выганяю дэманаў, значыць прыйшло да вас Валадарства Божае.
А калі дужэйшы ад яго прыйдзе і пераможа яго, дык забярэ ўсю яго зброю, на якую спадзяваўся, і здабычу яго падзеліць.