Паўсталі ж святары левіцкага роду і дабраславілі народ; і кліч іх быў пачуты ды іх маленне дайшло да святога Яго жытла — у неба.
ЛІКІ 8:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) спаўнялі яны свае абавязкі ў палатцы сустрэчы ў прысутнасці Аарона і сыноў яго; так загадаў Госпад Майсею, так было зроблена адносна левітаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пасьля ўвайшлі лявіты, каб спаўняць службу сваю ў Намёце Спатканьня перад абліччам Аарона і сыноў ягоных. Як загадаў ГОСПАД Майсею адносна лявітаў, так і зрабілі з імі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) пасьля гэтага ўвайшлі лявіты правіць службы свае ў скініі сходу перад Ааронам і перад сынамі ягонымі. Як загадаў Гасподзь Майсею пра лявітаў, так і зрабілі яны зь імі. |
Паўсталі ж святары левіцкага роду і дабраславілі народ; і кліч іх быў пачуты ды іх маленне дайшло да святога Яго жытла — у неба.
А Эзэкія вярнуў чэргі святароў і левітаў па іх раздзяленні — кожнага ў яго службе, гэта значыць, як святароў і левітаў — да ўскладання цэласпалення і мірных ахвяр, так каб спаўнялі службу і славілі ды спявалі песні пахвалы ў брамах лагера Госпада.
але даручы ім скінію сведчання, усе яе прылады і ўсё, што патрэбна для рытуалаў. Хай яны носяць скінію і ўсе яе прыналежнасці, і хай будуць пры ёй служыць, і навокал яе хай паставяць палаткі.
а потым хай прыходзяць, каб служыць у палатцы сустрэчы. І так ты іх ачысціш, і ўздымеш іх,
І ачысціліся левіты, і памылі адзенне сваё, Аарон жа ўзняў іх перад Госпадам і ачысціў іх, каб, ачышчаныя,