Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛІКІ 5:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

хай возьме святар з рук жанчыны ахвяру падазрэння, і ўзніме яе перад Госпадам, і складзе яе на ахвярнік;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І возьме сьвятар з рук жанчыны ахвяру рэўнасьці, і патрасе перад абліччам ГОСПАДА як ахвяру хлебную, і складзе яе на ахвярніку.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І возьме сьвятар з рук жонкі хлебнае прынашэньне раўнаваньня, і паднясе гэтае прынашэньне перад Госпада, і занясе яго да ахвярніка;

Глядзіце раздзел



ЛІКІ 5:25
6 Крыжаваныя спасылкі  

І ўсё гэта пакладзі на рукі Аарона і яго сыноў, каб узнімалі яны гэта перад Госпадам.


перадаючы ўсё разам на рукі Аарона і сыноў яго. Той, пасля таго, як яны ўзнялі гэта перад Госпадам,


хай прывядзе ён яе да святара і складзе ў ахвяру за яе дзесятую частку эфы мукі ячменнай. Хай не вылье на яе алею, ані пакладзе кадзіла, бо гэта ахвяра падазрэння, ахвяра, што мае выявіць віну.


І калі паставіць святар жанчыну перад Госпадам, ён мае агаліць галаву яе і пакласці на яе рукі ахвяру выяўлення, або падазрэння; ваду ж найгарчэйшую, у якой ён злучыў праклён з закляццем, святар будзе трымаць у руцэ.


і дасць выпіць жанчыне горкую ваду, у якую ён сабраў праклёны, і хай пранікне ў яе вада праклёну, што спрычыніць горкі боль;


хай возьме з яе поўную жменю ахвяры, што прыносіцца на памяць, і хай спаліць яе на ахвярніку; а затым хай дасць жанчыне выпіць вады найгарчэйшай.