Такім чынам, яны, пайменна запісаныя, прыбылі ў дні Эзэкіі, цара Юды, і знішчылі маанітаў, якія там знаходзіліся, і вынішчылі іх аж па сённяшні дзень, ды абжыліся на іх месцы, бо знайшлі там жа найбольш урадлівую пашу.
ЛІКІ 32:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) зямля, якую Госпад ударыў у прысутнасці супольнасці Ізраэля, край найураджайнейшы, прыдатны для гадоўлі жывёлы, і мы, паслугачы твае, маем вельмі многа жывёлы». Біблія (пераклад А.Бокуна) зямля, якую здабыў ГОСПАД перад абліччам грамады Ізраіля, зямля для гадоўлі быдла, а слугі твае маюць статкі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) зямля, якую Гасподзь пабіў перад супольствам Ізраілевым, ёсьць зямля прыдатная для статкаў, а ў рабоў тваіх ёсьць статкі. |
Такім чынам, яны, пайменна запісаныя, прыбылі ў дні Эзэкіі, цара Юды, і знішчылі маанітаў, якія там знаходзіліся, і вынішчылі іх аж па сённяшні дзень, ды абжыліся на іх месцы, бо знайшлі там жа найбольш урадлівую пашу.
І прывяду Я Ізраэля зноў на пашы яго, і будзе ён пасвіцца на Кармэлі і на Басане, і на гары Эфраіма, і ў Галаадзе насыціцца душа яго”.
Пасві народ Твой кіем Тваім, статак спадчыны Тваёй, пражываючых самотна ў лесе сярод садоў; хай пасвяцца яны ў Басане і Галаадзе, як у дні даўнія.
Аднак ён быў удараны ім з дапамогаю меча, і заняў Ізраэль зямлю яго ад Арнона да Ябока сыноў Амона; бо вартаю ахоўваліся межы аманіцян.
І Госпад сказаў Майсею: «Не бойся яго, бо аддаў Я яго ў рукі твае з усім народам яго, і зямлю яго, і зробіш ты яму тое, што зрабіў Сэгону, цару амарэяў, жыхароў Хесебона».
Такім чынам, ударылі яны яго, і сыноў яго, і ўвесь народ яго аж да поўнага знішчэння, і завалодалі зямлёй яго.
І далей казалі: «Калі мы знайшлі ласку ў цябе, дай гэтую зямлю паслугачам сваім ва ўласнасць, не пераводзь нас за Ярдан».
каб выгнаць народы большыя і мацнейшыя за цябе ў час уваходу твайго ды каб увесці цябе і даць табе зямлю іх ва ўласнасць, як ты гэта сёння бачыш.