І адсвяткавалі свята палатак, як напісана, і складалі ахвяры штодзень па парадку, адпаведна пастанове на кожны дзень;
ЛІКІ 29:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ахвяру цэласпалення складваць дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду: трынаццаць быкоў са статка, двух бараноў, чатырнаццаць ягнят гадавых без плям; Біблія (пераклад А.Бокуна) І складзіце ў цэласпаленьне, ахвяру агнявую, на мілы пах ГОСПАДУ трынаццаць бычкоў, двух бараноў, чатырнаццаць ягнят аднагадовых без заганы, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прыносьце цэласпаленьне, ахвяру, прыемную духмянасьць Госпаду: трынаццаць цялят, двух бараноў, чатырнаццаць ягнят-адналетак; без пахібы хай будуць яны; |
І адсвяткавалі свята палатак, як напісана, і складалі ахвяры штодзень па парадку, адпаведна пастанове на кожны дзень;
Калі цэласпальная ахвяра яго будзе з жывёлы, хай ахвяруе самца без заганы ды прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы, каб Госпад прыняў яго ласкава,
У кожны першы дзень месяца ўскладайце Госпаду ахвяру цэласпалення: двух быкоў са статка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без плям,
І ўскладайце ахвяру агнявую, цэласпаленне Госпаду: два бычкі са статка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без плям;
І складзіце тады цэласпаленне на найпрыемнейшы пах Госпаду: быка, двух бараноў са статка і сем аднагадовых ягнят без плям,
А ў пятнаццаты дзень сёмага месяца хай адбудзецца святы сход; нельга ў той дзень рабіць ніякай работы, але трэба святкаваць сем дзён свята Госпада
і да іх ахвяру з ежы — пшанічную муку, запраўленую алеем: тры дзесятыя [эфы] на кожнага з трынаццаці быкоў; дзве дзесятыя на кожнага з двух бараноў
І ўскладзіце ахвяру цэласпалення дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду: аднаго быка са статка, аднаго барана і сем ягнят гадавых без плям,
У ахвяру цэласпалення дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду ўскладзіце: аднаго бычка са статка, аднаго барана і сем гадавых ягнят без плям;
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасць Божую, аддавайце целы вашы ў ахвяру жывую, святую, мілую Богу на разумнае служэнне ваша.