амалекцы жывуць у Нагэбе; хетэі, і евусеі, і амарэі — у гарах, а хананеі жывуць каля мора і на берагах Ярдана».
ЛІКІ 13:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Між тым Калеб, супакойваючы абурэнне народа супраць Майсея, казаў: «Пойдзем і здабудзем зямлю, бо мы зможам авалодаць ёю». Біблія (пераклад А.Бокуна) А іншыя, якія хадзілі з ім, казалі: «Ня зможам мы ваяваць з тым народам, бо ён дужэйшы за нас». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Халеў супакойваў народ перад Майсеем, кажучы: пойдзем і завалодаем ёю, бо мы можам адолець яе. |
амалекцы жывуць у Нагэбе; хетэі, і евусеі, і амарэі — у гарах, а хананеі жывуць каля мора і на берагах Ярдана».
Чаму вы стрымліваеце сэрцы сыноў Ізраэля, каб не мелі яны адвагі перайсці ў зямлю, якую ім мае даць Госпад?
Калі дайшлі яны аж да даліны Нэгэлескал, выведаўшы ўвесь той край, стрымалі яны сэрцы сыноў Ізраэля, каб не ішлі ў зямлю, якую прызначыў ім Госпад.
Куды пойдзем? Нашы браты напалохалі сэрца наша, кажучы: народ той шматлікі і перавышае нас ростам, гарады вялікія і аж у неба ўмацаваныя; бачылі мы нават там сыноў Анака».
«Слухай, Ізраэль: ты пяройдзеш сёння праз Ярдан, каб завалодаць народамі моцнымі і мацнейшымі за цябе, гарадамі вялізнымі і ўмацаванымі аж да неба,
А браты мае, якія хадзілі разам са мною, напалохалі сэрцы людзей, і я, тым не менш, быў верным у тым, каб пайсці за Госпадам, Богам маім.
І сказаў Саўл Давіду: «Не можаш ты ісці супраць гэтага філістынца і ваяваць супраць яго, бо ты юнак; а ён — ваяр з маладосці сваёй».