Потым з пакалення Манасы перабеглі да Давіда, калі ён ішоў з філістынцамі ваяваць з Саўлам; і не змагаўся [заадно] з імі, бо кіраўнікі філістынскія, па нарадзе, адаслалі яго, кажучы: «Небяспекаю на нашу галаву вернецца да гаспадара свайго Саўла».
ЗАХАРЫІ 8:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Гэта кажа Госпад Магуццяў: “З руплівым апекаваннем люблю Я Сіён і з вялікім гневам руплюся пра яго”. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Я раўную пра Сыён рэўнасьцю вялікай і з гневам вялікім Я раўную пра яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) так кажа Гасподзь Саваоф: зарупіўся Я пра Сіён руплівасьцю вялікаю, і зь вялікім гневам зарупіўся Я пра яго. |
Потым з пакалення Манасы перабеглі да Давіда, калі ён ішоў з філістынцамі ваяваць з Саўлам; і не змагаўся [заадно] з імі, бо кіраўнікі філістынскія, па нарадзе, адаслалі яго, кажучы: «Небяспекаю на нашу галаву вернецца да гаспадара свайго Саўла».
Адзеўся ў справядлівасць, як у панцыр, і шалом збаўлення на галаве яго, адзеўся ў вопратку помсты. Ды ўбраўся ў руплівасць, быццам у плашч.
Глянь з неба і пабач з жытла святога Свайго ды славы Сваёй: дзе руплівая апека Твая і Твая магутнасць? Хваляванне нутра Твайго і ласкавасць Твая затрымаліся нада мной, прашу:
І ўзгарэўся Госпад рупліва любоўю апекі да зямлі Сваёй, і пашкадаваў Ён народ Свой.
Бог, рупліва апякуючы і помслівы Госпад, мае абурэнне; і помсціць Госпад ворагам Сваім, і спаганяе гнеў на непрыяцелях Сваіх.
Хто ўстаіць перад гневам Яго, і хто сцерпіць полымя абурэння Яго? Гнеў Яго разліваецца, як агонь, і скалы разбураюцца перад Ім.