і Ёахін, цар Юдэі, разам з маці сваёй, і паслугачамі сваімі, і князямі, і еўнухамі сваімі выйшаў да цара Бабілона; і цар Бабілона ўзяў яго ў палон на восьмым годзе царавання яго.
ЕРАМІІ 38:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж не выйдзеш да князёў цара Бабілона, то горад гэты трапіць у рукі халдэяў, і спаляць яго агнём, і сам ты не ўхаваешся ад рукі іх». Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі ня выйдзеш да князёў валадара Бабілонскага, тады горад гэты будзе выдадзены ў рукі Халдэйцаў, і яны спаляць яго агнём, і сам ты не ўцячэш ад рукі іхняй». Біблія (пераклад В. Сёмухі) а калі ня выйдзеш да князёў цара Вавілонскага, дык гэты горад будзе выдадзены ў рукі Халдэям, і яны спаляць яго агнём, і ты не ўцячэш ад рук іхніх». |
і Ёахін, цар Юдэі, разам з маці сваёй, і паслугачамі сваімі, і князямі, і еўнухамі сваімі выйшаў да цара Бабілона; і цар Бабілона ўзяў яго ў палон на восьмым годзе царавання яго.
Накіраваў бо Я Сваё аблічча на гэты горад на ліха, а не на дабро, — кажа Госпад. — Будзе ён выдадзены ў рукі цара Бабілонскага, які спаліць яго агнём”.
Народ і царства, якія не хацелі б служыць Набукаданосару, цару Бабілона, і якія не схілілі шыі сваёй пад ярмо цара Бабілона, Я наведаю голадам і мечам, і заразай, — кажа Госпад, — пакуль не аддам іх у яго рукі.
А халдэі зноў прыйдуць, і будуць ваяваць супраць гэтага горада, і здабудуць яго, і спаляць яго агнём”.
І ўсе жонкі твае, і сыны твае будуць заведзены да халдэяў, і ты не ўцячэш ад рук іх, але будзеш схоплены рукою цара Бабілона; і горад гэты будзе спалены агнём”».
Гэта кажа Госпад: “Дакладна, горад гэты будзе выдадзены ў рукі войска цара Бабілона, і ён здабудзе яго”».
І ўвайшлі тады ўсе князі цара Бабілона і селі ў Сярэдняй браме: Нэргал-Сарэцэр з Самегар-Нэба, Сарсахім, кіраўнік еўнухаў, Нэргал-Сарэцэр, кіраўнік магаў, і ўсе астатнія князі цара Бабілона.
І Я пастаўлю сетку Маю на яго, і трапіць ён у пастку Маю; і завяду яго ў Бабілон, зямлю халдэяў, і яе ён не ўбачыць, і там памрэ.
Ён адступіўся ад яго і паслаў пасланцоў у Егіпет, каб даў яму той коней і многа войска. Ці пашчасціць яму, ці выратуецца той, хто зрабіў гэтак? І ці ўхаваецца той, хто парушыў запавет?”»