Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 38:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Тады цар Сэдэцыя паслаў прывесці прарока Ярэмію да яго, да трэцяга ўваходу, які быў у доме Госпада. І сказаў цар Ярэмію: «Папытаюся ў цябе пра адну рэч, і ты не ўтойвай нічога ад мяне!»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І паслаў валадар Сэдэкія, і ўзяў Ярэмію прарока да сябе, да трэцяга ўваходу, які ў Доме ГОСПАДА. І сказаў валадар Ярэміі: «Спытаюся ў цябе пра адну рэч, і ты не схавай нічога ад мяне!»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Тады цар Сэдэкія паслаў і паклікаў Ерамію прарока да сябе, пры трэцім уваходзе ў дом Гасподні, і сказаў цар Ерамію: «я ў цябе нешта спытаюся; ня ўтойвай ад мяне нічога».

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 38:14
11 Крыжаваныя спасылкі  

І ў адказ сказаў цар жанчыне: «Не хавай ад мяне таго, аб чым я цябе запытаю». І жанчына сказала: «Хай пытаецца ў мяне гаспадар мой, цар».


і багацце стравы яго стала, і дамы паслугачоў, і рад памочнікаў, і адзенне іх, і чарнікаў, і цэласпаленні, якія ён ускладаў Госпаду ў святыні, была ў захапленні


І сказаў яму цар: «Яшчэ і яшчэ раз заклінаю цябе прысягнуць, што мне ты кажаш праўду ў імя Госпада».


Таксама зняў ён крыты суботні праход, які пабудавалі ў святыні, і вонкавы ўваход для цара ў святыні Госпада дзеля цара асірыйцаў.


І сказаў цар: «Колькі разоў маю цябе заклінаць, каб ты не казаў мне нічога другога, толькі праўду ў імя Госпада».


Сапраўды, Госпадзе, я служыў Табе добра, заступаўся перад Табою за ворага ў час бяды і ў час трывогі.


І паслаў цар Сэдэцыя, каб прывялі яго, і пытаўся ў яго таемна, у сваім доме, і казаў: «Ці маеш ты слова ад Госпада?» І адказаў Ярэмія: «Маю». І сказаў: «Ты будзеш выдадзены ў рукі цара Бабілона».


вы легкадумна наклікалі ліха на сябе, калі пасылалі мяне да Госпада, Бога нашага, кажучы: «Маліся за нас да Госпада, Бога нашага, і паведамі нам усё, што скажа табе Госпад, Бог наш, а мы гэта выканаем».