ЕРАМІІ 2:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзікая асліца, прывыкшы да пустыні, у пажаданні душы сваёй уцягвае паветра; жарсць яе хто стрымае? Усе тыя, хто яе шукаюць, не спрацуюцца, у час месячніцы яе знойдуць яе. Біблія (пераклад А.Бокуна) [Ты — як] дзікая асьліца, якая прывыкла да пустыні, якая ў пажаданьні душы сваёй уцягвае паветра, і жарсьць ейную хто стрымае? Усе, хто шукаюць яе, ня мусяць намагацца, яны знойдуць яе ў месяцы ейныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дзікую асьліцу, якая прывыкла да пустыні, якая ў запале душы сваёй глытае паветра, хто можа стрымаць? Усе, хто шукае яе, ня стомяцца; у яе месяцы яны знойдуць яе. |
І дзікія аслы стаяць на ўзгорках і хапаюць паветра, як шакалы; вочы іх мутнеюць, бо няма травы».
Кажуць яны дрэву: “Ты бацька мой”, і каменю: “Ты мяне нарадзіў”. Павярнуліся да Мяне спінаю, а не тварам, але ў час гора свайго просяць: “Падыміся і вызвалі нас!”
Усім распусніцам даецца плата, а ты ўсім сваім палюбоўнікам давала плату і дарыла ім падарункі, каб прыходзілі да цябе зусюль і распуснічалі з табою.
Пайду і зноў вярнуся ў Сваё месца, аж адпакутуюць і будуць шукаць аблічча Майго, і будуць прагнуць Мяне ў бедах сваіх.
Яны бо пайшлі да Асірыі, як асёл дзікі, адзінокі, Эфраім жа набыў сабе супольнікаў падарункамі.