І калі стаў Язафат пасярод супольнасці Юдэі і Ерузаліма ў доме Госпада перад новым прысенкам,
ЕРАМІІ 19:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыйшоў, вось, Ярэмія з Тафэта, куды яго паслаў Госпад праракаваць, ды стаў на панадворку дома Госпада, і сказаў усяму народу: Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў Ярэмія з Тафэту, куды яго паслаў ГОСПАД прарочыць, і стаў на панадворку Дома ГОСПАДА, кажучы ўсяму народу: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў Ерамія з Тафэта, куды Гасподзь пасылаў яго прарочыць, і стаў на дварэ дома Гасподняга і сказаў усяму народу: |
І калі стаў Язафат пасярод супольнасці Юдэі і Ерузаліма ў доме Госпада перад новым прысенкам,
Гэта Госпад сказаў мне: «Ідзі і стой у браме сыноў народа, праз якую ўваходзяць цары Юды і выходзяць, ды ва ўсіх брамах Ерузаліма.
«Гэта кажа Госпад: “Стань на панадворку дома Госпада і гавары да ўсіх гарадоў юдэйскіх, з якіх прыходзяць, каб пакланіцца ў доме Госпада, усе словы, якія Я даручыў табе казаць ім, не скарачай слова!
І сказаў Ярэмія прарок Хананію прароку ў прысутнасці святароў і ў прысутнасці ўсяго народа, які стаяў у доме Госпада.