Гора таму, хто працівіцца свайму Творцу, чарапок сярод гліняных гаршкоў зямлі! Ці ж скажа гліна ганчару свайму: “Што робіш?” або: “Твая работа бязрукая”?
ЕРАМІІ 18:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і пасудзіна, якую рабіў ён з гліны рукамі сваімі, рассыпалася, як гэта здараецца з глінай у руцэ ганчара, і ён ізноў зрабіў з яе іншую пасудзіну, — так, як яму пажадалася. Біблія (пераклад А.Бокуна) І папсулася пасудзіна, якую ён рабіў з гліны, у руцэ ганчара, і ён зноў зьвярнуўся [да яе], і зрабіў з яе іншую пасудзіну, якая даспадобы была ў вачах ганчара, каб ён зрабіў яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І посуд, які ганчар рабіў з гліны, разваліўся ў руцэ ягонай; і ён зноў зрабіў яго, другі посуд, які ганчар надумаўся зрабіць. |
Гора таму, хто працівіцца свайму Творцу, чарапок сярод гліняных гаршкоў зямлі! Ці ж скажа гліна ганчару свайму: “Што робіш?” або: “Твая работа бязрукая”?
«Ці не магу Я зрабіць з вамі, дом Ізраэля, як гэты ганчар? — кажа Госпад. — Бо вось, як гліна ў руцэ ганчара, так вы, дом Ізраэля, у Маёй руцэ.