Тады выйшаў Лот і, звярнуўшыся да зяцёў сваіх, якія мелі ажаніцца з яго дочкамі, сказаў: «Уставайце, бяжым з гэтага месца, бо Госпад знішчыць горад». Ім жа здавалася, што ён гаворыць жартам.
ЕРАМІІ 16:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Не возьмеш ты жонкі і не будзе ў цябе сыноў і дачок у гэтым месцы». Біблія (пераклад А.Бокуна) «Ня бяры сабе жонкі, і няхай ня будзе ў цябе сыноў і дачок у месцы гэтым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) не бяры сабе жонкі, і хай ня будзе ў цябе ні сыноў, ні дачок на месцы гэтым. |
Тады выйшаў Лот і, звярнуўшыся да зяцёў сваіх, якія мелі ажаніцца з яго дочкамі, сказаў: «Уставайце, бяжым з гэтага месца, бо Госпад знішчыць горад». Ім жа здавалася, што ён гаворыць жартам.
Бо вось што кажа Госпад пра сыноў і дачок, якія нараджаюцца на гэтым месцы, ды пра мацерак іх, якія народзяць іх, і пра бацькоў іх, з пакалення якіх нарадзіліся яны на гэтай зямлі:
Бярыце сабе жонак ды нараджайце сыноў і дачок, і давайце жонак для сваіх сыноў, і аддавайце дачок вашых замуж, каб нараджалі сыноў і дачок; і памнажайцеся там, ды хай вас не меншае!
Склікаў я, быццам на свята, тых, што трывожылі мяне навокал. Ніхто ў дзень гневу Госпадава не ўцёк, не застаўся ніхто: каго песціў я і гадаваў — вораг Мой знішчыў іх».
Гора ж цяжарным і тым, хто корміць грудзьмі у тыя дні! Бо будзе прыгнёт вялікі на зямлі і гнеў на гэты народ,
бо, вось, надыходзяць дні, калі будуць казаць: “Шчасныя няплодныя і ўлонні, што не нарадзілі, ды грудзі, якія не кармілі”.