А Ёяда заключыў дамову паміж Госпадам і царом, і народам, каб быў ён народам Госпадавым, і паміж царом і народам.
ЕРАМІІ 11:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Выслухайце словы гэтай дамовы і кажыце людзям Юдэі і жыхарам Ерузаліма. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Паслухайце словы запавету гэтага і прамоўце іх да мужоў Юды і жыхароў Ерусаліму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) слухайце слова запавету гэтага і скажэце мужам Юды і жыхарам Ерусаліма; |
А Ёяда заключыў дамову паміж Госпадам і царом, і народам, каб быў ён народам Госпадавым, і паміж царом і народам.
А Ёяда заключыў дамову між сабою і ўсім народам і царом, каб былі народам Госпадавым.
Дык вось цяпер у мяне на сэрцы аднавіць запавет з Госпадам, Богам Ізраэля, і хай адверне ад нас абурэнне гневу Свайго.
І, стоячы на сваім месцы, заключыў ён запавет перад абліччам Госпада, каб ісці за Ім і пільнаваць прыказанні Яго, і сведчанні і законы Яго ўсім сэрцам сваім, і ўсёю душою сваёй ды спаўняць словы запавету, запісаныя ў гэтай кнізе.
Дык калі будзеце слухаць голас Мой і захоўваць запавет Мой, вы станецеся для Мяне асаблівымі сярод усіх народаў; бо Мая ўся зямля.
І сказаў Госпад мне: «Абвясці ўсе гэтыя словы па гарадах юдэйскіх і па вуліцах Ерузаліма, кажучы: “Паслухайце словы гэтай дамовы і спаўняйце іх.