Калі выйду ў палі, — вось, там забітыя мечам! І калі ўвайду ў горад, — вось, там замучаныя голадам! Нават прарок і святар ходзяць па зямлі, нічога не разумеючы”».
ЕЗЭКІІЛЯ 7:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Меч звонку, пошасць і голад у сярэдзіне; хто апынецца на полі — загіне ад меча, а хто ў горадзе — таго голад і пошасць загубяць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Меч звонку, а зараза і голад у сярэдзіне. Хто на полі, той загіне ад мяча, а хто ў горадзе, таго голад і зараза загубіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Па-за домам меч, а ў доме - пошасьць і голад. Хто ў полі, той памрэ ад меча; а хто ў горадзе, таго зжаруць голад і згубная пошасьць. |
Калі выйду ў палі, — вось, там забітыя мечам! І калі ўвайду ў горад, — вось, там замучаныя голадам! Нават прарок і святар ходзяць па зямлі, нічога не разумеючы”».
Зірні, Госпадзе, бо я пакутую; трасецца нутро маё, сціскаецца сэрца маё ўва мне, бо я быў надзвычай праціўны Табе, на дварэ пагражае мне меч, а дома — смерць.
Шчаснейшыя забітыя мечам, чым памерлыя з голаду, бо гэтыя прападалі зняможаныя ад няплоднасці зямлі.
І некаторых з іх ухаваю ад меча, і голаду, і заразы, каб расказвалі пра ўсе злачынствы іх сярод народаў, дзе апынуцца, і даведаюцца, што Я — Госпад».
Адна трэцяя частка твая памрэ ад пошасці і загіне пасярод цябе ад голаду; і адна трэцяя частка твая ўпадзе ад меча ў ваколіцах тваіх; а адну трэцюю частку тваю Я раскідаю на ўсе вятры і выцягну меч на іх.
Гэта кажа Госпад Бог, гэта яшчэ прароку: «Бі рукою тваёю і тупай нагою тваёю і кажы: “Гора дзеля ўсякіх ліхіх агіднасцей дому Ізраэля, бо будуць падаць яны ад меча, голаду і заразы!
Той, хто далёка, — памрэ ад заразы; а той, хто блізка, — загіне ад меча, і той, хто застанецца і будзе ў аблозе, памрэ ад голаду; і так заспакою гнеў Мой на іх”.