Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПЛАЧ 4:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Шчаснейшыя забітыя мечам, чым памерлыя з голаду, бо гэтыя прападалі зняможаныя ад няплоднасці зямлі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Лепш было забітым мячом, чым забітым голадам, бо тыя канаюць, прабітыя [мячом], а гэтыя — з нястачы пладоў палявых.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Тыя, каго забіваюць мечам, шчасьлівейшыя за забіваных голадам, ападаюць у сіле з голаду, бо ім пладоў нестае палявых.

Глядзіце раздзел Копія




ПЛАЧ 4:9
10 Крыжаваныя спасылкі  

будзеце мець турбаны на галовах вашых і абутак на нагах, не будзеце наракаць, ані плакаць, а будзеце сохнуць дзеля злачыннасцей вашых ды будзеце стагнаць кожны перад братам сваім.


А тыя, хто з вас застануцца, будуць марнець у сваіх беззаконнях у землях сваіх ворагаў, і дзеля грахоў бацькоў сваіх змарнеюць разам з імі.


Такім чынам, ты, сын чалавечы, кажы дому Ізраэля: “Вы, прамаўляючы, кажаце так: “Правіннасці нашы і грахі нашы ляжаць на нас, і мы дзеля іх марнеем; дык як зможам жыць?”


«Паўміраюць яны ад смяротных хвароб, будуць яны не аплаканыя і не пахаваныя, будуць яны, як гной на полі, ды будуць вынішчаны мечам і голадам, і трупы іх будуць ежаю птушкам нябесным і звярам палявым».


і сыны Ізраэля казалі ім: «Лепш бы мы паўміралі ад рукі Госпада ў зямлі Егіпецкай, калі сядзелі пры гаршках з мясам і калі мы елі хлеб уволю. Навошта ты вывеў нас у гэтую пустыню, каб вынішчыць голадам усю супольнасць?»


У чацвёртым месяцы дзевятага дня пачаўся голад у горадзе, і не было ўжо хлеба для народа зямлі.


І ён зжарэ плод тваёй жывёлы і плады зямлі тваёй, пакуль ты не загінеш; і не пакіне табе пшаніцы, віна і алею, прыплоду жывёлы і прыросту авечак, пакуль цябе не знішчыць.


поўны крыку, горад шумлівы, горад разгуляны? Забітыя твае не палі ад меча і не памерлі на вайне.


І сказаў мне: «Сын чалавечы, вось, Я зламлю падпору хлеба ў Ерузаліме, так што, поўныя гора, будуць яны есці хлеб па вазе і са страхам будуць піць ваду, дакладна адмераную,


Меч звонку, пошасць і голад у сярэдзіне; хто апынецца на полі — загіне ад меча, а хто ў горадзе — таго голад і пошасць загубяць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы