І не будуць яны мець спадчыны: Я — іх спадчына; і не дасцё ім нічога ва ўласнасць у Ізраэлі, бо Я — іх уласнасць.
ЕЗЭКІІЛЯ 48:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Частка, якую вы аддзеліце для Госпада, будзе даўжынёю ў дваццаць пяць тысяч прутоў і шырынёю ў дваццаць тысяч прутоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта дар, які вы прынясеце для ГОСПАДА, даўжынёю ў дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і шырынёю ў дзесяць тысячаў [прутоў]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дзялянка, якую вы прысьвеціце Госпаду, даўжынёю будзе ў дваццаць пяць тысяч, а шырынёю ў дзесяць тысяч трысьцін. |
І не будуць яны мець спадчыны: Я — іх спадчына; і не дасцё ім нічога ва ўласнасць у Ізраэлі, бо Я — іх уласнасць.
І калі будзеце дзяліць зямлю жэрабем, выдзеліце Госпаду святую ахвяру з зямлі даўжынёю ў дваццаць пяць тысяч прутоў і шырынёю ў дваццаць тысяч прутоў; мае гэта быць ва ўсім сваім абсягу вакол абшар святы;
Святая ж частка належаць будзе ім, святарам: на поўнач дваццаць пяць тысяч прутоў, і да мора шырынёю дзесяць тысяч прутоў, і на ўсход шырынёю дзесяць тысяч прутоў, і на поўдзень даўжынёю ў дваццаць пяць тысяч прутоў; і святыня Госпада будзе пасярэдзіне яе.
І каля мяжы Юды, ад усходу аж да мора, мае быць частка аддзеленая, шырынёю ў дваццаць пяць тысяч прутоў і даўжынёю — як усе часткі, ад усходу аж да мора, і пасярэдзіне яе будзе знаходзіцца святыня.
у Сіло зямлі Ханаан, і сказалі: «Праз Майсея Госпад загадаў, каб дадзены былі нам гарады на пражыванне і наваколлі іх для выпасу жывёлы».