ЕЗЭКІІЛЯ 41:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І шырыня дзвярэй была дзесяць локцяў, і бакі брамы — пяць локцяў з аднаго і пяць локцяў з другога боку; і змераў яе даўжыню — сорак локцяў, і шырыню — дваццаць локцяў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Шырыня ўваходу — дзесяць локцяў, а бакі ўваходу — пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога боку; і зьмераў даўжыню ягоную — сорак локцяў, і шырыню ягоную — дваццаць локцяў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У дзьвярах - дзесяць локцяў шырыні, і абапал дзьвярэй - пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога боку; і намерыў даўжыні ў храме сорак локцяў, а шырыні дваццаць локцяў. |
Дом, які цар Саламон будаваў для Госпада, меў шэсцьдзесят локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні.
Звыш таго, зачынілі дзверы, што былі ў панадворку, і пагасілі свяцільнікі, і не ўспальвалі кадзіла, і не складалі цэласпаленняў у свяцілішчы Бога Ізраэля.
І такія памеры, што ўстанавіў Саламон для будавання дома Божага: даўжыні — шэсцьдзесят локцяў па ранейшай меры; шырыні — дваццаць локцяў.
А золата было з Парваіма, з пласцін яго пакрыў дом, і бэлькі яго, і вушакі, і сцены, і на сценах выразаў херубінаў.
Зрабі заслону на ўваходзе ў скінію з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону залататканай работы.
Зрабіў таксама заслону на ўваходзе ў скінію з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону залататканай работы;
І завёў ён мяне назад да брамы дома, і вось, выцякала вада з-пад парога дома на ўсход, бо пярэдні бок дома быў накіраваны на ўсход, а вада выцякала з-пад правага боку храма на поўдзень ад ахвярніка.
Я – дзверы: калі хто праз Мяне ўвойдзе, будзе збаўлены; і ўвойдзе, і выйдзе, ды знойдзе пашу.