Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі, у пастцы, што схавалі, заблыталася нага іх саміх.
ЕЗЭКІІЛЯ 39:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І даведаецца дом Ізраэля, што Я — Госпад, іх Бог адгэтуль і назаўсёды, Біблія (пераклад А.Бокуна) І даведаецца дом Ізраіля, што Я — ГОСПАД, Бог іхні ад гэтага дня і назаўсёды, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будзе ведаць дом Ізраілеў, што Я - Гасподзь Бог іхні, ад сёньня і далей. |
Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі, у пастцы, што схавалі, заблыталася нага іх саміх.
І дам ім сэрца, каб ведалі, што Я — Госпад; і будуць яны Мне народам, а Я ім буду Богам, бо яны навернуцца да Мяне ўсім сэрцам сваім.
І не будзе вучыць болей чалавек блізкага свайго і брат брата свайго, кажучы: “Спазнай Госпада”, бо ўсе ад найменшага з іх аж да найбольшага будуць ведаць Мяне, — кажа Госпад, — бо Я прабачу злачынствы ім і пра грахі іх не буду больш узгадваць».
і будуць у ёй жыць спакойна, і будуць будаваць дамы, і будуць садзіць вінаграднікі; і будуць жыць бяспечна ў той час, калі над усімі ворагамі іх вакол Я буду праводзіць суд, і даведаюцца, што Я — Госпад, Бог іх”».
І зразумеюць, што Я — Госпад Бог з імі, і яны — народ Мой, дом Ізраэля”, — кажа Госпад Бог.
І пагане зразумеюць, што ізраэльцы дзеля сваёй правіннасці былі захоплены, бо адышлі ад Мяне, і Я аблічча Маё схаваў ад іх і аддаў іх у рукі іх ворагаў, і пападалі яны ўсе ад меча.
і зразумеюць яны, што Я — Госпад, іх Бог, бо перасялю іх ад паганаў, збяру іх зноў у Сваёй зямлі, і не пакіну там аніводнага з іх.
І імя Маё святое зраблю вядомым сярод народа Майго Ізраэля і не дазволю зневажаць імя Маё святое ў будучыні, і пагане пазнаюць, што Я — Госпад, Святы Ізраэлеў.
А гэтае жыццё вечнае ў тым, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Таго, Каго Ты паслаў, Ісуса Хрыста.
Ведаем таксама, што Сын Божы прыйшоў і абдарыў нас розумам, каб мы пазналі Таго, Хто праўдзівы; і мы ў Тым, Хто праўдзівы, у Сыне Яго Ісусе Хрысце. Ён праўдзівы Бог і Жыццё вечнае.